МУС патлумачыла вучэннямі перасоўванні «антыпратэставай» тэхнікі па Беларусі

Тэхніку для разгону дэманстрацыяў – вадамёты, машыны «Рубеж» са шчытамі, «сінія бусы» і грузавікі пад чырвона-зялёнымі сцягамі бачылі ўчора і сёння.

Ілюстрацыйнае фота. Ніна Багінская стаіць каля аўтазаку. Менск, жаночы марш, 12 верасня. Фота: Belsat.eu

Чытачы Telegram-каналу Антона Матолькі, які звярнуў увагу на перасоўванні тэхнікі, адказалі блогеру, што ў Менску на вуліцы Маякоўскага «цяпер ледзь не штодзень трэніруюцца».

Інфармацыю пракаментавала прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў у Telegram: 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі разам з падраздзяленнямі органаў МУС праводзяць планавыя вучэнні, у розных рэгіёнах «адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў».

Вучэнні супалі з днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у 1990 годзе. Да 1996 года ў Беларусі 27 ліпеня з гэтай нагоды адзначалі Дзень незалежнасці – потым Аляксандр Лукашэнка перанёс свята на 3 ліпеня, дзень выгнання нямецкіх войскаў з Менску савецкімі войскамі ў 1944 годзе.

10 дат з беларускай гісторыі для святкавання Дня Незалежнасці

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны