Берасцейку Алену Гнаўк будуць судзіць зноў. Цяпер – за «абразу» Лукашэнкі

Алена Гнаўк. Фота: belsat.eu

Актывістку Алену Гнаўк пачнуць судзіць у межах чарговай крымінальнай справы ў судзе Ленінскага раёну Берасця 2 верасня.

Працэс будзе весці Дзмітрый Куроўскі.

Пенсіянерку вінавацяць у абразе прэзідэнта. Паводле версіі следства, Алена Гнаўк абразіла Аляксандра Лукашэнку падчас выступаў судзе, калі яе судзілі ў межах «карагоднай справы» і прызначылі 2 гады «хатняй хіміі».

Цяпер жанчыне пагражае да 4 гадоў зняволення.

«Яны хочуць, каб нас судзілі, а мы пакорна маўчалі. У судзе я толькі абараняла сябе і выказала свае думкі наконт сітуацыі ў краіне», – сказала Алена Гнаўк у размове з «Белсатам».

На ўжо асуджаную за карагод пенсіянерку з Берасця завялі справу за «абразу» Лукашэнкі

АЛ/МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны