Віншаванне ад Лукашэнкі і сакральнае пытанне да расейцаў. Навіны тыдня ў малюнках

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі тыдня. Гэтым разам у малюнках – выказванні беларускіх чыноўнікаў, зборы ў школу, віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны і прапанова кіраўніка МЗС Літвы пытаць на мяжы, «чый Крым».

Адшукаеце, дзе якая навіна, без нашай падказкі?

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія, бо ў Еўразвязе дэмпінгуюць. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканалу СТВ.

Міністр Багданаў патлумачыў, чаму беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Аляксандр Лукашэнка пажадаў украінцам мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, моцы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця.

Лукашэнка павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці. Вайну назваў «супярэчнасцямі» і пажадаў мірнага неба

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў пускаць расейцаў у краіны Балтыі толькі пасля адказу на пытанне «Чый Крым?» і асуджэння вайны ва Украіне.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Беларуская эканоміка адаптавалася да шокаў! Такое выказванне зрабіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Намеснік міністра хацеў сказаць, што з эканомікай усё не так кепска. Статыстыка кажа пра іншае

Хутка новы навучальны год. Адметнасць сёлетняга 1 верасня – школьнікі будуць глядзець выступ Аляксандра Лукашэнкі, які будуць паказваць па дзяржаўным тэлебачанні.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны