Самая вялікая кантрабанда ў Іспаніі ды абрушэнне мосту ў Індыі. Галоўныя здымкі тыдня

Ратаванне жывёлінаў ды іконаў падчас лясных пажараў у Грэцыі, арышт самай вялікай кантрабанды ў гісторыі Іспаніі, абвальванне чыгуначнага мосту ў Індыі, святкаванне Дня незалежнасці Украіны – сабралі галоўныя здымкі тыдня.

Жанчына ў традыцыйным украінскім адзенні пазуе перад знішчанаю расейскаю бранятэхнікаю, выстаўленай на Хрэшчатыку ў Дзень незалежнасці Украіны. Кіеў, Украіна.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Валанцёр нясе абраз з манастыра на фоне ляснога пажару ў Арханэсе (Archanes), Грэцыя.
Фота: Angelos Tzortzinis / AFP / East News
ДЛЯ ПАЎТОРНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ ЗНОЎ СПАМПАВАЦЬ З EAST NEWS! Мужчына студзіць вадою з фантана свайго сабаку падчас спёкі, тэмпература – да 37 °C. Рым, Італія.
Фота: Gregorio Borgia / AP Photo / East News
Фермер цягне жывёліну на ўзвышша ў затопленай акрузе Вэгары (Vehari) ў Пакістане. Каля 100 тысячаў чалавек былі эвакуяваныя з затопленых вёсак пасля разліву ракі Сатледж (Sutlej) у правінцыі Пэнджаб, Пакістан.
Фота: Shahid Saeed Mirza / AFP / East News
Супрацоўнікі нацыянальнай паліцыі і мытні Іспаніі аглядаюць пакеты з какаінам агульнаю вагою 9,5 тоні, знойдзеныя ў рэфрыжэратарным кантэйнеры з Эквадору. Падчас прэс-канферэнцыі ў порце Альхэсірасу (Algeciras)заявілі, што гэта была самая вялікая на сёння канфіскацыя какаіну ў Іспаніі. Альхэсірас, Іспанія.
Фота: Jorge Guerrero / AFP / East News
Валанцёры ратуюць авечак з фермы ў агні падчас ляснога пажару ў вёсцы Хасія (Chasia) недалёка ад Афінаў, Грэцыя.
Фота: Angelos Tzortzinis / AFP / East News
Удар маланкі па будынку гадзіннікавай вежы Меккі ў Саудаўскай Аравіі.
Фота: Hammad Al-Huthali / AFP / East News
Рабочыя фіксуюць ізаляцыйную плёнку, якая пакрывае частку ледавіка Рона (Rhone), каб перадухіліць яго раставанне ў Швейцарыі.
Фота: Fabrice Coffrini / AFP / East News
Цырымонія ўзняцця дзяржаўнага ўкраінскага сцяга ў Кіеве, Украіна.
Фота: Office of the President of Ukraine / Cover Images / East News
У выніку абвальвання чыгуначнага мосту, які будавалі на паўночным усходзе Індыі, загінулі прынамсі 26 чалавек і яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак. Сайранг (Sairang), Індыя.
Фота: AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны