Следчы камітэт афіцыйна пацвердзіў гібель Прыгожына

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту Расеі 27 жніўня выступіла з заявай адносна расследавання крымінальнай справы аб катастрофе самалёта ў Цвярской вобласці.

Самалёт Яўгенія Прыгожына, які разбіўся ў Цвярской вобласці РФ. Фота: sledcom.ru

«У рамках расследавання крушэння самалёта ў Цвярской вобласці завершана правядзенне малекулярна-генетычных экспертызаў. Паводле іх вынікаў асобы ўсіх 10 загінулых выяўленыя, яны адпавядаюць заяўленаму палётнаму спісу», – гаворыцца ў паведамленні СК РФ.

Дзе пахаваюць кіраўніка вагнэраўцаў і лідара мяцяжу Прыгожына? Ёсць прынамсі чатыры версіі

Бізнес-джэт «Embraer Legacy RA-02795», які ляцеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург, разбіўся ўвечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці. На борце, паводле «Росавіяцыі», былі кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын і камандзір Дзмітрый Уткін, а таксама іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва вагнэраўцаў. Усяго на рэйсе было 10 чалавек: сем пасажыраў і трое чальцоў экіпажу. Усе загінулі.

У забойстве кіраўніка наймітаў, які 23 чэрвеня распачаў вайсковы мяцеж, падазраюць прэзідэнт Расеі Пуціна. Аднак улады РФ сваю датычнасць да катастрофы самалёта адмаўляюць.

Інстытут вывучэння вайны: Збіць самалёт Прыгожына амаль напэўна загадаў Пуцін

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны