«Чорная пятніца» «Белавіі» і прамова Ціханоўскай у Еўрапейскім парламенце. Галоўныя падзеі ў малюнках

Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за навінамі і малюе самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Выступ Святланы Ціханоўскай у Еўрапейскім парламенце 24 лістапада назвалі гістарычным. Сярод іншага лідарка беларускай дэмакратычнай супольнасці заявіла, што беларусы не маюць яшчэ аднаго года, каб чакаць на перамены.

Што твіцяць еўрадэпутаты пра выступ Ціханоўскай

У інтэрвʼю з журналістам BBC Аляксандр Лукашэнка ацаніў узровень свайго падтрымання ў краіне ў 87-90 %.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Кампанія «Белавія» працягвае губляць свае самалёты Эмбраер. На гэтым тыдні яшчэ адзін лайнер перадалі Азербайджану, раней беларускія барты вылецелі на службу ў Казахстан.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

26 лістапада Лукашэнка пабываў у транспартна-лагістычным цэнтры каля пункта пропуску «Брузгі», дзе пабачыўся з нерэгулярнымі мігрантамі, якія спрабуюць нелегальна перакрочыць мяжу з Польшчай. Ён паабяцаў тым, хто сабраўся, зрабіць усё так, як яны пажадаюць, улічыць іх інтарэсы нават на шкоду адносінам з Польшчай і Літвой.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Беларусаў, асуджаных за экстрэмізм, усур’ёз хочуць пазбаўляць грамадзянства, нават калі яно было нададзена паводле права нараджэння. Таксама збіраюцца канфіскоўваць маёмасць такіх людзей.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

27-гадовага жыхара Берасця пазбавілі беларускага грамадзянства

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны