Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб фармаванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы. Адпаведны ўказ быў падпісаны 27 лістапада.
Згодна з указам ухваляецца ў якасці асновы правядзення перамоваў праект Дамовы аб фармаванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы.
Згодна з гэтай міжнароднай дамовай вызначаюцца прававыя асновы фармавання, функцыянавання і развіцця аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, рэгулююцца адносіны паміж удзельнікамі гэтага рынку, звязаныя з набыццём і продажам электраэнергіі.
Акрамя таго, дамова вызначае склад суб’ектаў аб’яднанага рынку, іх правы і абавязкі.
Згодна з заявай міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча, функцыянаваць аб’яднаны рынак электраэнергіі пачне 1 студзеня 2024 года. А пачынаючы з 2025-га ён павінны быць «сінхранізаваны з працай рынку электраэнергіі ЕАЭС».
Раман Шавель belsat.eu