Праект Канстытуцыі для «Карупцыянера года». Галоўнае за 27 снежня

504 дні, як у Беларусі трывае паслявыбарчы палітычны крызіс. 27 снежня ўлады маглі б паказаць праект Канстытуцыі, які прапанаваў бы выйсце з гэтага крызісу, але паказалі праект, які толькі ўскладняе дзейную сістэму. «Белсат» пераказвае галоўнае за дзень.

Даўно абяцаны праект Канстытуцыі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі нарэшце апублікавалі. Ён не прадугледжвае дэмакратычны транзіт улады, але робіць «Усебеларускі сход» органам улады. Як будуць выбіраць той сход, праект не апісвае. А яшчэ праект здымае з Беларусі статусы нейтральнай і бяз’ядзернай дзяржавы.

Анатоль Лябедзька пра праект зменаў у Канстытуцыю: «Усё для клана. Для людзей – нічога»

Палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень. 21-гадоваму грамадзяніну Расеі прысудзілі 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за агучку пратэставых відэа, салігорца асудзілі два гады «хіміі» за прапанову размаўляць з міліцыянтамі «іхнымі метадамі», аўтару мэма пра «памідоры са смятанай» выпісалі чацвёртыя 15 содняў арышту, на бяздомніка завялі крымінальную справу за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў»… А яшчэ стала вядома, што ў зняволенага палітолага і літаратуразнаўца Аляксандра Фядуты ў сярэдзіне снежня дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць.

«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі

Міжнароднае аб’яднанне журналістаў-расследавальнікаў OCCRP прысудзіла званне «Карупцыянер года – 2021» Аляксандру Лукашэнку. Ён заслужыў такое званне за патуранне арганізаванай злачыннасці і карупцыі, загад захапіць самалёт «Ryanair», арганізацыю міграцыйнага крызісу і дэзінфармацыю аб каронавірусе.

Федэрацыя асацыяцыяў прафесійных футбалістаў FIFPRO жа заклікала UEFA да тэрміновых і «самых жорсткіх санкцыяў» супраць Беларускай федэрацыі футболу.

Палітолаг Ігар Тышкевіч: Крэмль не будзе здымаць Лукашэнку адразу

Улады Беларусі тым часам абяцаюць даць зніжкі на тавары «сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва» і плануюць нарэшце пачаць вакцынацынаваць падлеткаў ад каронавірусу.

А ў Літву з Беларусі плывуць фальшывыя крыгі з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Што Лукашэнка скажа за навагоднім сталом?

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны