У Беларусі сілавікі праводзяць праверку ў дачыненні да коміка «Comedy Club» Андрэя Скарахода па артыкуле аб «распальванні варожасці», паведамляе праўладны тэлеграм-канал.
Сілавікі сцвярджаюць, што Андрэй Скараход нібыта пакінуў абразлівы каментар пра «жанчыну-патрыётку, якая прыйшла падтрымаць сілавікоў у цяжкія часы».
«У дачыненні да яго распачатая праверка, бо яго дзеянні кваліфікуюцца па артыкуле 130 КК. Аднак самае пікантнае тое, што па такіх крымінальных артыкулах з саюзнай нам Расеі прадугледжана экстрадыцыя. Камісарэнка не дасць схлусіць», – пішуць аўтары праўладнага канала.
Беларускі комік Андрэй Скараход нарадзіўся ў Старых Дарогах, вучыўся ў БДЭУ. Спачтку ён пачаў выступаць у КВЗ, а пазней пачаў працаваць з праграмай «Comedy Club» на расейскім тэлеканале ТНТ. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі ён выказваўся ў падтрымку пратэстоўцаў, рабіў парадыйныя ролікі «Победы Шоушэнка».
Алена Рувіна belsat.eu