Яшчэ 18 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 18 асобаў. Цяпер у Беларусі 1456 палітвязняў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Палітвязнямі прызнаныя: Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзмітрый Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Алег Давыдзенка, Наталля Давыдзенка, Анастасія Чумак, Дзмітрый Бераснеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Васіль Хамутоўскі, Рыгор Васількоў – ім выставілі абвінавачванні і заключэнні пад варту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Іншыя палітвязні – Дзмітрый Ляўчук, Ілля Дубеня і Андрэй Бясько, асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК, – накіраваныя ў папраўчую ўстанову для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны