Створаная гарачая тэлефонная лінія ў пытаннях правядзення цэнтралізованага экзамену

Міністэрства адукацыі РБ стварыла гарачую лінію ў пытаннях правядзення цэнтралізованага экзамену (ЦЭ) і ўступнай кампаніі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на прэсавую службу ведамства. 

Школьніца падчас цэнтралізаванага экзамену. Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА / belta.by/

Пра хібы арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену і ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі з 28 студзеня можна паведаміць на гарачую лінію, спецыяльна створаную Міністэрствам адукацыі. Гарачая лінія будзе працаваць да 28 красавіка 2023 года ў будныя дні з 14:00 да 18:00 на тэлефонным нумары (017) 222-43-12.

Паведамляецца таксама, што ў суботу 28 студзеня ў Беларусі адбудзецца рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен (РЭ), які праходзіць у адмыслова адкрытых для гэтага 144 пунктах.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, вынікі рэпетыцыйнага экзамену будуць вядомыя «праз 2-3 тыдні». Праверыць вынікі можна будзе на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ) на падставе пашпартных звестак навучэнца, які здаваў экзамен.

Раней паведамлялася, што 28 студзеня ў рэпетыцыйным цэнтралізованым экзамене возьмуць удзел усе выпускнікі школаў Беларусі. Паводле падліках Міністэрства адукацыі, гэта каля 53 тыс. школьнікаў.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны