Беларусы і расейцы бягуць ад вайсковага прызыву ў Літву

Кіраўнік памежнай службы Літоўскай Рэспублікі Рустам Любаеў адзначыў, што ў сакавіку значна павялічылася колькасць беларусаў і расейцаў, якія прасілі палітычнага прытулку ў Літве. Любаеў адзначыў ў інтэрв’ю агенцыі «Delfi», што памежныя службы звязваюць рост запытаў на прытулак з ваеннай агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

наш скрын

Паводле дадзеных памежнікаў, у студзені прытулку ў Літве папрасілі 8 беларусаў, у лютым – 9, а ў сакавіку – ажно 35. Чыноўнік адзначыў, што большасць беларусаў уцякаюць ад пераследу рэжымам Лукашэнкі. Любаеў дадаў, што з лета 2020 года людзей з падобным запытам было нямала.

Але ў адрозненне ад 2020 і 2021 года, большасць уцекачоў заяўляюць, што ратуюцца ад прымусовага прызыву ў войска і мабілізацыі, бо не маюць жадання ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Паводле Любаева, было таксама некалькі заявак на прытулак ад грамадзянаў Расеі, якія прыехалі з Калінінградскай вобласці.

«Былі такія выпадкі, калі пасажыры транзітнага цягніка, грамадзяне Расеі, папрасілі прытулку, былі выпадкі, калі грамадзяне Расеі прасілі прытулку на КПП каля літоўска-беларускай мяжы».

 

ХЗ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны