Ва Украіне затрымалі 100 вагонаў з беларускім угнаеннем. Яго сканфіскуюць на патрэбы дзяржавы

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны заблакавала дзве спробы незаконнага вывазу Рэспублікай Беларусь прадукцыі праз тэрыторыю Украіны.

Сканфіскаванае ва Украіне калійнае ўгнаенне з Беларусі. Фота: DBRgovua/ Telegram

Супрацоўнікі ДБР выявілі на чыгуначнай станцыі «Корасцень» у Жытомірскай вобласці 100 вагонаў з калійным угнаеннем вагой 7 тысяч тонаў. У межах крымінальнай справы выяўлена, што прадукцыя адпраўлялася беларускімі пастаўляльнікамі ў краіны Азіі.

Таксама быў заблакаваны транзіт 2 вагонаў сталевай прадукцыі вагой 139 тонаў. Тавар транзітам праз Украіну накіроўваўся з Беларусі пакупнікам з Паўночнай Афрыкі.

Грузы мусілі адправіцца марскім шляхам з украінскіх партоў. Супрацоўнікі Бюро праінфармавалі Жытомірскую абласную вайсковую ўправу аб прымусовай канфіскацыі гэтай маёмасці для дзяржаўных патрэбаў Украіны.

«Там ніхто не лічыцца з чалавечымі жыццямі». Эксперт распавёў, чаму расейцы так упарта гінуць у Чарнабаеўцы

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны