Пасля года стараннага планавання, неабходных дакументаў і вырабу, на Старамесцкай плошчы ў Празе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Францыска Скарыны (1470-1522), паведамляе амбасада Літвы ў Чэхіі.
Першая друкаваная кніга на старабеларускай мове з’явілася ў Празе ў 1517 годзе. Паводле адной з версіяў, Францыск Скарына для гэтага арандаваў друкарню ў крамніка Севярына, самага вядомага выдаўца таго часу, на Старамесцкай плошчы. Аднак у XVII стагоддзі будынак быў разбураны. Менавіта там і ўсталявалі памятную дошку.
1/3
Done✅
After one year of through planning, necessary paperwork & production, we are happy to announce that a memorial plaque to our first publisher of printed books, Francysk Skaryna (1470-1522), has been installed at #Staroměstskénáměstí (Old Town Square) in #Prague pic.twitter.com/T1EptjAwK5— LTembassyCZ/CH (@ltembassycz) May 28, 2023
Шыльда зроблена з бронзы вядомым чэшскім мастаком Іржы Альтманам. Сам знак адлюстраваны, гэта значыць з яго дапамогай можна надрукаваць знак Скарыны на паперы.
Мемарыяльная дошка Скарыны з’явілася там дзякуючы сумеснай працы Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, пасольства Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытуту ў Празе.
Алена Рувіна belsat.eu