На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 асобы. Мандаты размеркаваныя
2024.05.28 10:06
На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 беларусы. Найбольшую колькасць мандатаў атрымаў спіс каманды Паўла Латушкі і Руху «За свабоду», піша прэс-служба КР.
Месцы ў Каардынацыйнай радзе размеркаваліся наступным чынам:
Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 28 мандатаў (2358 галасоў).
Блок Пракоп’ева – Ягорава – 13 мандатаў (1050 галасоў).
Апошнія тры спісы не атрымалі мандатаў, бо не набралі 3 % галасоў, згодна з правіламі выбараў у КР.
Усяго на выбары ў Каардынацыйную раду былі зарэгістраваныя 12 спісаў. Спіс «Закон і правапарадак», які ўзначальваў Аляксандр Азараў, быў выключаны за выкарыстанне плану «Перамога» для перадвыбарчай агітацыі. Выбарчая камісія палічыла гэта неправамерным.