Верталёт аднаўленню не падлягае. Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткай пасадкі каля Лунінца

Верталёт, які жорстка сеў каля Лунінца. Фота: ОтВинта | Авиация Беларуси / Telegram

Тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» апублікаваў падрабязнасці жорсткай пасадкі верталёта Мі-2 Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

Борт узляцеў з пляцоўкі ў Пінску і адправіўся па маршруце. У раёне вёскі Чарабасава Лунінецкага раёну пачалося некантраляванае кручэнне.

Экіпаж здолеў выраўняць верталёт перад зямлёй і здзейсніць жорсткую пасадку.

Камандзіра шпіталізавалі, а лётчык-назіральнік сур’ёзна не пацярпеў. Верталёт аднаўленню не падлягае. Папярэдняя прычына – збой тэхнікі.

У Лунінецкім раёне экстрэна прызямліўся верталёт

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны