У Кіеве памёр першы пацыент са штамам каронавіруса Дэльта

Памерлы мужчына вярнуўся з інфекцыяй з Расеі ў складзе групы з чатырох чалавек.

Усяго са штамам Дэльта ў Аляксандраўскім шпіталі былі шэсць асобаў, распавяла ў эфіры тэлеканалу «Київ» дырэктарка медычнай установы Людміла Антоненка. Ува ўсіх пацыентаў штам Дэльта пацвердзілі лабараторна. Век пацыентаў – 30–40 гадоў.

Упершыню пра зʼяўленне ў Беларусі штаму Дэльта стала вядома 23 чэрвеня. Тады ў Менску зафіксавалі 10 выпадкаў хваробы. Пазней індыйскі штам каронавіруса выявілі ў Лідскім раёне. Гэта вельмі небяспечны штам. Хвароба пры заражэнні ім працякае больш агрэсіўна і хутка. Захворванне адбываецца маланкава, праходзіць у цяжкай форме і кранае нават маладзёнаў, канстатуюць медыкі. Ужо на другі – трэці дзень у пацыентаў рэзка зніжаецца сатурацыя, хворыя не могуць самастойна дыхаць і маюць патрэбу ў пераводзе ў рэанімацыю.

Індыйскі штам каронавіруса ў Лідскім раёне

ДР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны