Затрыманы 17-гадовы падлетак – ён напісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расеяй

Затрыманы хлопец – аўтар газеты «Прессбол» Раман Качына. Пра затрыманне паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. 

Раман Качына. Крыніца: viasna96/Telegram

Паводле сілавікоў, Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама «распальваў варожасць у адносінах да жыхароў Расейскай Федэрацыі». На «пакаянным відэа» хлопец распавядае, што ён пісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расеяй.

«У сваіх каментарах я пісаў, што мы ўвесь час ваявалі з Расеяй, пасля чаго я даведаўся, што мая маці этнічная расейка», – кажа ён у канцы відэа.

17-гадовы падлетак сёлета скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак. Аўтары праўладнага тэлеграм-каналу пішуць, што яму не дазволяць гэтага зрабіць «унесеныя ў жыццёвыя планы карэктывы».

Маці палітычнага вязня Ягора Дуднікава просіць улады Расеі забраць сына з турмы ў Беларусі

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны