Нацбанк пералічыў прычыны нізкай інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі

Начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанку Дзмітрый Мурын вызначыў галоўныя прычыны нізкай інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі. Даклад апублікавалі на старонцы Нацбанку.

Грошы. 21 студзеня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У Нацбанку вызначылі чатыры асноўныя прычыны нізкай інвестыцыйнай актыўнасці

У студзені-чэрвені бягучага году аб’ём інвестыцыяў у асноўны капітал вырас на 7,2 % у параўнанні з мінулагоднім перыядам. Але за апошнія тры гады інвестыцыі скараціліся на 28 %. Прадстаўнікі Нацбанку зладзілі маніторынг прадпрыемстваў і вызначылі 4-ы асноўныя прычыны, якія прывялі да нізкай інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі.

Галоўнай прычынай зʼяўляецца страта і звужэнне рынкаў збыту. Праз санкцыі і абмежаванні прадпрыемствы не могуць набываць новае абсталяванне, тэхналогіі, сыравіну. Да складанасцяў дадаецца таксама высокі адсотак закрэдытаванасці і адсутнасць інвестыцыйных праектаў.

Эксперты Нацбанку лічаць, што цяпер у эканоміцы назапашваецца шэраг рызык. Сярод якіх стымуляванне эканамічнага росту без росту патэнцыйнага абʼёму выпуску прадукцыі, узмацненне ўнутраных праінфляцыйных фактараў. Пакуль рост спажывецкай актыўнасці падтрымліваецца паскораным ростам заробкаў.

Першае паўгоддзе 2023: растуць заробкі і ВУП

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны