На волю выйшлі два палітычныя вязні з Гомельскай вобласці

«Гомельская Вясна» паведамляе пра вызваленне палітычных вязняў Сяргея Міраеўскага і Аляксандра Касценкі. Яны цалкам адбылі свае тэрміны.

Сяргей Міраеўскі – жыхар Светлагорску, якога судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак») за пратэсты 2020 года. Яго затрыманы 11 жніўня і ўтрымлівалі пад вартаю трое содняў, пасля чаго да суда быў на волі пад падпіскаю пра нявыезд. 21 снежня 2020 года суд Светлагорскага раёну прызнаў Сяргея вінаватым і пакараў яго 2,5 года «хіміі». З сакавіка 2021-га палітычны вязень адбываў тэрмін у Магілёўскай ПУАТ № 43.

Аляксандра Касценку таксама абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за пратэсты 2020 года ў Жлобіне. 13 траўня 2022-га мужчыну прызначылі 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у Віцебскай калоніі № 3.

Палітвязні цалкам адбылі тэрміны і нядаўна выйшлі на волю.

Знікла сувязь з палітвязнем Уладзімірам Гундарам, асуджаным у «справе Аўтуховіча»

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны