Дэпутат Сейму Літвы Лінас Ёнаўскас прапанаваў зрабіць больш жорсткім пакаранне арганізатарам нелегальнай міграцыі і знявольваць іх на тэрмін да 20 гадоў, паведамляе ТАСС.
Такая папраўка да Крымінальнага кодэксу Літвы зарэгістраваная ў сакратарыяце Сейму і ў чацвер, 30 верасня, будзе вынесеная на разгляд дэпутатаў на пленарным пасяджэнні.
«Такая захада стала б выразным сігналам таго, што Літва не мае намеру мірыцца з гэтай незаконнай дзейнасцю, якая наносіць страты дзяржаве, змушанай фінансаваць дадатковыя мерапрыемствы для арганізацыі аховы мяжы і размяшчэння праніклых на тэрыторыю Літвы нелегальных мігрантаў», – сказаў Ёнаўскас.
Цяпер жа максімальнае пакаранне арганізатарам кантрабанды людзей складае 10 гадоў турмы, мінімальны тэрмін – чатыры гады зняволення.
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя больш за 4 тысячы бежанцаў з краін Азіі і Афрыкі. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
АД, belsat.eu