Аналітык: Візіт Лукашэнкі ў непрызнаную Абхазію нясе толькі негатыўныя наступствы

Аналітык з Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч лічыць, што насамрэч візіт Лукашэнкі ў непрызнаную Абхазію з’яўляецца кепскай навіной. Такая захада пойдзе не на карысць краіне з пазіцыі ўстойлівасці ў бліжэйшай перспектыве.

Аляксандр Лукашэнка ў Абхазіі. Фота:presidentofabkhazia.org

Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы раптам наведаўся ў непрызнаную Абхазію. Мясцовыя медыі пішуць, што гэта неафіцыйны візіт.



Але ў выніку, паводле меркавання Ігара Тышкевіча, аналітыка з Украінскага інстытуту будучыні, візіт Лукашэнкі стаў сведчаннем, што Масква даціскае Менск у пытанні падтрымання ў войнах з суседзямі. Пуцін пасля гэтага пачне ціснуць з падвойнай сілай, паколькі адчувае слабасць Лукашэнкі. Самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Пуцін пачне «нагінаць» на ўкраінскім напрамку. А гэта ўжо небяспека шырокамаштабнай вайны.

«Гэта будзе азначаць рэзкае пагаршэнне стасункаў з Грузіяй. І гандлёвых і палітычных. Абхазія ніяк не заменіць і не кампенсуе гэтых праблем», – лічыць Ігар Тышкевіч.

І сапраўды, рэакцыя з боку Тбілісі зусім не прымусіла сябе чакаць. Праз некаторы час пасля зʼяўлення навіны пра візіт у МЗС Грузіі выклікалі беларускага амбасада Анатоля Ліса, якому выказалі пратэст.

У МЗС Грузіі выклікалі амбасадара Беларусі

Акрамя гэтага, лічыць Ігар Тышкевіч, Лукашэнка праз гэты візіт можа сапсаваць стасункі з Азербайджанам, Турцыяй. Кітай таксама займае пазіцыю непрызнання не падкантрольных рэгіёнаў.

Лукашэнка з Сочы накіраваўся ў Абхазію

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны