Еўразвяз асуджае незаконныя рэферэндумы, якія прайшлі на акупаваных тэрыторыях Украіны

Еўразвяз асуджае рэферэндумы, якія прайшлі ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, у акупаваных Запарожскай і Херсонскай вобласцях Украіны, а таксама сфальсіфікаваныя вынікі галасавання, заявіў у Twitter вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у справах замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жузэп Бурэль.

«ЕЗ асуджае правядзенне незаконных «рэферэндумаў» і іх сфальсіфікаваныя вынікі. Гэта чарговае парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на тле сістэматычных парушэнняў правоў чалавека. Мы высока ацэньваем мужнасць украінцаў, якія працягваюць супрацьстаяць расейскаму ўварванню», – напісаў Бурэль.

На акупаваных тэрыторыях Украіны падводзяць вынікі «рэферэндумаў»

Рэферэндумы аб далучэнні да Расеі прайшлі ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама на акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай вобласцяў з 23 да 27 верасня. Паводле абвешчаных вынікаў, большасць прагаласавала за ўваходжанне ў склад Расеі. Расея пакуль не абвесціла аб далучэнні новых тэрыторыяў.

«Рэферэндумаў» ва Украіне не прызнае ніхто

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны