У Беларусі абнавіўся антырэкорд ліку занятых у эканоміцы

Белстат апублікаваў звесткі пра занятых у эканоміцы краіны ў верасні 2022 года: 4 мільёна 194 тысячы асобаў. Дасюль гістарычны мінімум быў зафіксаваны сёлета ў ліпені, тады былі 4 мільёны 197 тысячаў працаўнікоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. Фота: BelSteelWorks / Facebook

Белстат апублікаваў абноўленыя звесткі пра занятых у эканоміцы краіны. У верасні 2022 года ў Беларусі былі 4 мільёна 194 тысячы працаўнікоў. Гэта на 7 тысячаў меней, чымся ў жніўні, і новы гістарычны мінімум. Дасюль антырэкорд быў зафіксаваны сёлета ў ліпені: 4 мільёны 197 тысячаў працаўнікоў.

У пачатку года ў эканоміцы былі занятыя 4 мільёны 245 тысяч грамадзянаў. Гэтак, за 9 месяцаў працаўнікоў паменела на 50 тысячаў.

Пры гэтым істотна не змяняецца афіцыйная лічба беспрацоўных: паводле звестак Белстату, на 3-і квартал года ўзровень беспрацоўя ў працаздольным узросце – 3,4 %.

Са студзеня 2020 года, калі ў Беларусі былі 4 мільёны 330 тысячаў занятых у эканоміцы, краіна страціла 136 тысячаў працаўнікоў.

Вымыванне кадраў паскорылася ўтрая

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны