Адбыўся ператрус у Аляксея Францкевіча

Ператрус у доме кіраўніка дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксея Францкевіча прайшоў раніцай 28 снежня.

Аляксей Францкевіч, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь». Фота: прыватны архіў

«У Беларусі на месцы майго жыхарства прайшоў ператрус. У суседзяў, якія былі запрошаныя як панятыя, узятая падпіска аб нераскрыцці…», – паведамляе Францкевіч.

Аляксей Францкевіч цяпер не ў Беларусі. Разам з фондам «Вольная Беларусь» ён дапамагае беларусам ва Украіне. Адзін з нядаўніх гучных кейсаў – атрымалася вярнуць ва Украіну беларуса, якога прымусова вывезлі ў Польшчу.

«Мы раілі беларускі пашпарт спаліць ці з’есці». Інтэрв’ю з Аляксеем Францкевічам

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны