Ва Украіне зняпраўдзілі інфармацыю пра пастаўкі Расеяй крыві і мэдыкамэнтаў да мяжы

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Фота: Facebook Ганны Маляр

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што такая інфармацыя мае на мэце толькі запужаць людзей. Пра гэта спадарыня напісала ў сваім Facebook:

«Цяпер у інтэрнэце са спасылкай на ананімныя крыніцы распаўсюджваецца інфармацыя, што Расея нібыта адправіла на ўкраінскую мяжу запасы крыві і іншых мэдыкамэнтаў для параненых.

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Такія «навіны« з’яўляюцца элементам інфармацыйна-псіхалагічнай вайны. Мэта такой інфармацыі – пашырыць паніку і страх у нашым грамадстве».

Агенцтва Reuters, спасылаючыся на амерыканскіх чыноўнікаў, паведаміла, што такія пастаўкі адбыліся цягам апошніх тыдняў. А The Wall Street Journal піша, што Расея перакінула да мяжы з Украінай медычныя падраздзяленні.

Reuters: Расея пачала пастаўляць на мяжу з Украінай запасы крыві і матэрыялы, неабходныя для лекавання параненых

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны