Каля расейскага Белгараду на мяжы з Украінай адбыліся выбухі

У вайсковым гарадку каля Белгараду на тэрыторыі Расеі відавочцы заўважылі моцныя выбухі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пасёлку Красны Акцябр. Расея спачатку абвінаваціла Украіну ў запуску ракеты. Пазней расейцы ўдакладнілі інфармацыю.

Каля расейскага Белгараду знаходзіцца ў вайсковым пасёлку Красны Акцябр адбылося некалькі моцных выбухаў.

Украінскі вайсковы журналіст Юрый Бутусаў паведаміў, што расейцы абвінавацілі ў выбуху Украіну, што нібыта з тэрыторыі суседняй краіны прыляцела ракета «Точка-У», якая патрапіла ў склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення УС РФ.

Пазней журналісты ТАСС напісалі, што снарад патрапіў у вайсковы гарадок, у выніку выбуху параненыя чацвёра вайскоўцаў. РИА Новости паведамляе, што насамрэч прычынай выбухаў стаў «чалавечы фактар».

Расейцы адступаюць ад Кіева

ОК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны