Вайсковы самалёт РФ небяспечна зблізіўся з беларускім бізнес-джэтам

У небе над Саратаўскай вобласцю ў Расеі вайсковы самалёт Міністэрства абароны РФ небяспечна зблізіўся з бізнес-джэтам. Паводле папярэдняй інфармацыі, збліжэння не заўважыў дыспетчар, піша Telegram-канал «BAZA».

Расейскі самалёт Іл-76. Скрыншот з відэа: ВоенТВ Беларуси / YouTube

Іл-76 ВКС Расеі з бартавым нумарам RF-78663 знізіўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, які належыць беларускай кампаніі «BySky». Самалёты ляцелі курсамі, якія перасякаліся.

У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж самалётамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная – менш за 300 метраў.

Расавіяцыя стварыла камісію для расследавання гэтага інцыдэнту. Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёты зблізіліся праз памылку дыспетчара, які не адсачыў своечасова сітуацыю і позна зрэагаваў.

ЗША паказалі, як расейскія самалёты збівалі амерыканскі дрон над Чорным морам

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны