Журналістку Кацярыну Барысевіч паставілі на прафілактычны ўлік

Кацярына Барысевіч. Фота: TUT.BY

Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Пра гэта паведамляе TUT.by.

Раней у жодзінскай турме на прафілактычны ўлік паставілі журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову.

Вядома, што такі статус прадугледжвае, што на дзвярах камеры ёсць карычневая картка – так пазначаецца наяўнасць асобы, схільнай да экстрэмізму. Падчас паверак журналісткі мусіць называць наглядчыкам свой артыкул і казаць пра прафілактычны ўлік. Для асобы, якую прызналі «схільнай да экстрэмізму», у камеры вызначана пэўнае месца, дзе яна абавязкова павінна знаходзіцца, калі заходзіць наглядчык. Таксама чалавека з такім статусам могуць перыядычна выклікаць на прафілактычныя гутаркі.

Менгарсуд разгледзеў апеляцыю пракуратуры на прысуд журналістцы Кацярыне Барысевіч

У сакавіку ў менскім СІЗА №1 на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў», паставілі журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну

Ва ўліковай картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны