У СІЗА на Валадарскага больш няма вязняў

У СІЗА на Валадарскага больш не засталося вязняў, паведамляе Dissident.by.

СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Менск, Беларусь. Фота: Яндекс

З’явілася інфармацыя, як будзе працаваць СІЗА ў Калядзічах, куды цяпер будуць змяшчаць арыштаваных.

Навадворскі с/с, 143/4, раён в. Пашкавічы, Менскі раён, Менская вобласць.

Прымаць перадачы абяцаюць з аўторка да суботы.

Фота: dissidentBY / Telegram

Раней паведамлялася пра расфармаванне СІЗА на Валадарскага і перавод усіх вязняў у новапабудаваны ізалятар у Калядзічах. У СІЗА ўтрымліваліся 42 палітычныя зняволеныя.

«Чалавеку можна стварыць пякельныя ўмовы нават у пентхаусе». Ці зменіцца штосьці для вязняў пасля закрыцця Валадаркі?

Ася Саковіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны