Беларуску, якая неўзабаве паляціць у космас, прызначылі ў асноўны экіпаж

Пасольства Беларусі ў Расеі паведамляе, што беларуску Марыну Васілеўскую прызначылі ў асноўны экіпаж для палёту на МКС. Беларуска працуе бортправадніцай у авіякампаніі «Белавія».

Марына Васілеўская. Фота: Пасольства Беларусі ў Расеі / Telegram

Беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская прызначаная ў асноўны экіпаж для палёту на МКС. Камандзірам карабля стане касманаўт Алег Навіцкі. У якасці бортінжынера ў камандзе будзе і астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.

Дублёрамі асноўнай каманды прызначылі касманаўта Івана Вагнера, хірурга з Беларусі Анастасію Лянкову і астранаўта NASA Петыта Дональда Роя.

Экіпаж 21-ай экспедыцыі адправіцца на МКС у сакавіку 2024 года на караблі «Саюз МС-25».

Раней у космасе пабывалі трое нарадзінцаў Беларусі. Гэта савецкія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, а таксама расейскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі.

Першай беларускай касманаўткай можа стаць акушэрка-гінеколаг ці судовая экспертка

Алена Аляксандрава belsat.eu

Тэгі: Космас МКС
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны