А было 119 долараў. Бюджэт пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва падвысілі на 17,35 рубля да 328,5 рубля.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прынялj пастанову аб падвышэнні бюджэту пражыткавага мінімуму з 1 жніўня. На перыяд да 31 кастрычніка БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе 328,5 рубля – ён павысіўся на 17,35 рубля. На час публікацыі гэта 125 долараў супраць ранейшых 119.
БПМ для асобных катэгорыяў такі:
Паказнік БПМ уплывае на мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі і дадаткі да пенсіяў, на выплаты на дагляд за людзьмі з інваліднасцю і выплаты шматдзетным сем’ям.
Мінімальны заробак цяпер складае 480,96 рубля. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага ўпраўлення, у чэрвені 2022 года сярэдні налічаны заробак да вымання падаткаў і збораў склаў 1626,5 рубля. Каля 4 % беларусаў жыве на суму, меншую за БПМ.
Алесь Наваборскі belsat.eu