«Кіберпартызаны» заявілі, што даведаліся мабільныя Віктара Лукашэнкі, Шэймана і не толькі

Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман. Фота: belaruspartisan.by

Беларускія кіберпартызаны паведамілі, што ў межах аперацыі «Спека» ўчынілі ўзлом баз звестак тэлефонаў усіх аператараў у Беларусі.

«Зараз у распараджэнні руху «Супраціў» УСЕ тэлефоны слабавікоў, операў, МУС, КДБ, усіх спецслужбаў і прыкарытнікаў рэжыму. У доказ прымацоўваем тэлефон Віцькі Лукашэнкі, Шэймана і некаторых іншых памагатых дыктатара», – заявілі яны.

Кіберпартызаны паведамілі, што ўсе гэтыя нумары патрапяць на blackmap.org, а «калі рэжым абрынецца, вам прыйдзецца спрабаваць бегчы вельмі хутка, бо вылічыць вас зусім проста, і ніхто не сыдзе ад адказнасці».

«Прэзідэнт даў самую жорсткую каманду». «Кіберпартызаны» выклалі чарговы аўдыязапіс размовы міліцыянтаў

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны