У Горадні з-за недахопу сродкаў на год адклалі адкрыццё новай школы

Новую навучальную ўстанову з басейнам, спартыўнай і трэнажорнай заламі збіраліся адкрыць у жніўні гэтага года. Аднак праз недахоп сродкаў на будаўніцтва адкрыццё школы адклалі яшчэ на год, паведамляе партал «Вечерний Гродно».

Новая школа ў Горадні. Фота: vgr.b
Новая школа ў Горадні. Фота: vgr.by

«Сёння школа гатова прыкладна на 70%. Зроблены каробка і вокны, стаяць вітражы. Трэба рабіць дах і пачынаць аздабленне і вентыляцыю. Але сродкаў пакуль няма», – патлумачыў прараб участку Сяргей Суркант.

Да канца года на будаўніцтва плануюць выдзеліць 3,5 мільёна рублёў. За гэтыя грошы плануюць поўнасцю закрыць контур будынку і падключыць ацяпленне, каб прыступіць да аздаблення. Пры ўмове фінансавання завяршыць будаўнічыя работы плануюць ужо да восені наступнага года.

Прычым, верагодна, па першапачатковым праекце будаўніцтва школы павінны былі скончыць яшчэ ў траўні 2022 года, аднак гэтыя тэрміны зафарбаваны на пашпарце аб’екта. Будаўніцтва ж пачалі ў снежні 2020 года.

Новая школа ў Горадні. Фота: vgr.by

Новая школа знаходзіцца ў мікрараёне Грандзічы-3 і будуецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Яна будзе чатырохпавярховай і разлічана на 44 класы для 1020 вучняў.

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі?

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны