У Менску затрымалі адваката Дзмітрыя Пігуля

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 28 верасня ў Менску быў затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль.

Адваката затрымалі ўвечары ў ягоным доме супрацоўнікі КДБ. Меркавана, Дзмітрыю інкрымінуецца арт. 407 («Выдаванне звестак папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»). Паводле папярэдняй інфармацыі, Пігуля трымаюць у СІЗА КДБ.

Пігуль быў адвакатам на працэсе ў справе ініцыятывы «Буслы ляцяць», фігурантам якой учора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую асудзілі разам з Анатолем Латушкам.

Фігуранты справы «буслоў» атрымалі ад 8 да 15 гадоў калоніі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны