У Менску развітваюцца з Макеем

29 лістапада ў Менску адбудзецца пахаванне міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. Цырымонія развітання ладзіцца ў Доме афіцэраў, там ужо быў Аляксандр Лукашэнка, піша Telegram-канал «Пул первого».

Цырымонія развітання з Макеем. Фота: Пул первого / Telegram

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей памёр 26 лістапада ва ўзросце 64 гадоў. Дакладнай прычыны смерці афіцыйна не агучваюць. Медыі паведамляюць, што ў яго былі праблемы з сэрцам.

29 лістапада адбудзецца развітанне і пахаванне. Развітальная цырымонія адбываецца ў Доме афіцэраў у Менску. Прыйшоў на цырымонію і Аляксандр Лукашэнка.

Цырымонія развітання з Макеем. Фота: Пул первого / Telegram

Пасля развітальнай цырымоніі Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках Менску.

Эксперт: Замежная палітыка Беларусі пачала гінуць раней, чымся памёр Макей

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны