Беларусь рэзка знізіла мыты на транзіт нафты

Усяго месяц таму прасілі ў 1,7 раза больш за транзіт нафты. Чаму цяпер будзе менш, не тлумачылі.

Трубаправод «Дружба». Крыніца: SzederLaci / Wikimedia

Савет міністраў Беларусі 29 снежня апублікаваў пастанову аб зменах ставак вывазных мытаў на нафту і нафтапрадукты. Месяц таму ўжо публікавалі падобную пастанову – паступова падвышала мыты.

Ад 1 чэрвеня мыты пачыналі падвышаць, цяпер жа адкацілі да памераў, ніжэйшых за вясновыя. Так, за 1 тону сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў вясной прасілі $ 54,9, у снежні – $ 77,5, а ад 1 студзеня 2022 года будуць прасіць $ 46,7.

За тону простагоннага бензіну цяпер просяць $ 42,6, а з пачатку 2022 года будуць прасіць $25,6. Мыты на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія і сярэднія дыстыляты, бензол, талуол і ксілол, змазачныя алівы знізяць з $ 23,2 да $ 14.

У чым справа, урад не тлумачыў. Але рашэнне апублікавалі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка паляцеў да Уладзіміра Пуціна. А ў пачатку снежня «Беларуснафта» скасавала свае планы экспарту ў Нямеччыну на 2022 год па нафтаправодзе «Дружба» пасля новых санкцыяў Еўразвязу.

Аляксандр Лукашэнка тым часам пагражае перакрыць расейскі газ для Еўразвязу.

«Нафтан» застанецца без расейскай нафты

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны