Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава выступіла з ініцыятывай распрацаваць і ўвесці закон аб забароне ЛГБТ у Беларусі, піша БелТА.
Наталля Качанава падчас сустрэчы з прадстаўнікамі экспертнай рады пры Савеце Рэспублікі прапанавала распрацаваць тры законапраекты, якія, на яе думку, патрэбныя ў Беларусі.
«Меркаванне такое ёсць, і, можа быць, нам трэба будзе выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб недапушчальнасці распаўсюду ЛГБТ. Калі я была з афіцыйным візітам у Маскве, якраз у той дзень у Дзяржаўнай думе прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ. Напэўна, давядзецца прымаць і нам. І гэта будзе правільна. Нельга гэта прапагандаваць.
У нас ёсць сямейныя каштоўнасці, традыцыі, якія мы перадаем з пакалення ў пакаленне: традыцыі сям’і, праваслаўя», – падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Алена Аляксандрава belsat.eu