Менскае міліцыя правела праверку паведамлення аб мініраванні аб’ектаў транспарту, самалёта і гандлёвых цэнтраў.
Днём у менскай міліцыі адзначылі, што ўдзень 30 студзеня на электронную пошту Беларускай чыгункі паступіла ананімнае электроннае паведамленне аб мініраванні метрапалітэна, чыгуначнага вакзалу, самалёта рэйсу «Менск-Стакгольм» і гандлёвых цэнтраў «Дана Мол» і «Галілеа».
На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі і іншыя экстранныя службы.
«Прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы», – заявілі ў міліцыі.
У 17:42 сталічная міліцыя паведаміла, што інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася.
Паведамленні пра мініраванне ў Беларусі ўчасціліся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня заявіў, што КДБ і міліцыя выявілі парушальнікаў, якія спрабавалі ў краіне «падрываць дамы і вуліцы», каб падарваць абстаноўку «не толькі маральна». У той самы дзень з’явіліся паведамленні пра мініраванне БДУ і МДЛУ ў Менску.
МГ belsat.eu