Нідэрландская тэлерадыёкампанія адмаўляецца ад назвы «Wit-Rusland» адносна Беларусі

Тэлерадыёкампанія NOS з Нідэрландаў паведаміла, што будуць часцей называць нашую краіну «Belarus», а не «Wit-Rusland».

У заяве кампаніі адзначылі, што пасля выбараў 2020 года Беларусь вельмі часта трапляе ў навіны.

«У NOS мы даўно трымаліся назвы «Wit-Rusland», у той час як «Belarus» становіцца ўсё больш і больш распаўсюджанай у Нідэрландах і шмат якіх нідэрландскіх медыях», – адзначылі ў кампаніі.

Але праз шырокі распаўсюд менавіта новай назвы «з гэтага часу мы выкарыстоўваем «Belarus»», падкрэслілі ў NOS.

МЗС Даніі больш не будзе называць Беларусь «Белай Расеяй»

Пратэсты ў Беларусі сталіся моцным стымулам для краінаў, якія называлі нашую дзяржаву «Белаю Расеяй», замяніць назву на Беларусь. Напрыклад, нідэрландскае выданне «De Volkskrant» пастанавіла не ўжываць больш Wit-Rusland, а нямецкі «Der Spiegel» – Weißrussland.

Таксама з адпаведнай заявай выступіла МЗС Даніі, а яшчэ раней вонкавапалітычнае ведамства суседняй Швецыі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны