У Беларусі за «рэйкавую вайну» затрымалі больш як 30 чыгуначнікаў

На гэтым тыдні ў Беларусі сілавікі затрымалі больш як 30 працаўнікоў Беларускай чыгункай. Затрыманні сталі адказам на «рэйкавую вайну», якая развярнулася ў краіне ў адказ на суўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Расейскія войскі ў Гомлі. Фота: Радыё Свабода

Са шмат кім з затрыманых знялі і выклалі на праўладныя Telegram-каналы «пакаянныя відэа».

«Гэтыя дзеянні лішні раз пацвярджаюць, што рэжым баіцца як агню страціць кантроль над чыгуначнай галіной Беларусі. У дадзены момант ільвіная доля працаўнікоў КДБ, у тым ліку ў КДБ па вобласцях і Галоўнае ўпраўленне КДБ, кінуты на барацьбу з уцечкай інфармацыі і «рэйкавай вайной», – адзначае тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси».

Яго прадстаўнікі адзначаюць, што сілавікі «хапаюць абсалютна выпадковых людзей, каб зноўку пасеяць страх сярод беларусаў», але «інфармацыя як паступала, так і паступае, а колькасць неабыякавых беларусаў толькі павялічваецца».

Беларускія спецназаўцы будуць кантраляваць чыгуначныя шляхі

Нагадаем, з 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў в/ч 3214 задзейнічаюць для дапамогі ў кантраляванні чыгуначных шляхоў і інфраструктуры беларускай чыгункі. Прычым вайскоўцы кантралююць тыя ўчасткі, па якіх перавозяць расейскую зброю для вайны супраць Украіны.

А кіраўнік праўлення «Укрзалізниця» Аляксандр Камышын у эфіры «Настоящего времени» заявіў, што чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай больш няма, заявіў. Паводле яго, «падзяку за гэта трэба сказаць шчырым беларускім чыгуначнікам», аднак ніякіх падрабязнасцяў не паведаміў.

Цягнікі паміж Беларуссю і Украінай больш не ходзяць

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны