Віцебскую Z-актывістку Мірсалімаву аштрафавалі нібыта за «адзіночны пікет з БЧБ»

Прыхільніца «русского мира» і Z-актывістка Эльвіра Мірсалімава распавяла ў Фэйсбуку, што яе аштрафавалі на 2600 рублёў за публікацыі ў сеціве.

Эльвіра Мірсалімава.

Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook

Раней паведамлялася, што Мірсалімава двое содняў правяла ў ізалятары часовага ўтрымання за ілюстратыўныя фотаздымкі «да антынацысцкіх і антызмагарскіх» допісаў.

Да актывісткі ўзніклі прэтэнзіі за публікацыю фотаздымкаў, пры дапамозе якіх яна хацела ўказаць нібыта на сувязь Украіны, НАТО і прыхільнікаў бел-чырвона-белага сцяга з нацызмам. За гэта на жанчыну склалі пратакол паводле артыкулу 19.10 КаАП («Распаўсюд нацысцкай сімволікі»).

Другі адміністратыўны на яе склалі «за публікацыю пастоў з ілюстрацыямі да маіх антыбчбшных артыкулаў». Гэтыя допісы ў міліцыі палічылі «адзіночным пікетам» (арт. 24.23 КаАП).

У выніку Мірсалімаву пакаралі штрафам на суму 2600 рублёў.

Нагадаем, Мірсалімава актыўна выступае ў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны, лічыць, што беларусы – гэта расейцы, а таксама адкрыта ўсхваляе Сталіна.

Віцебская Z-актывістка Мірсалімава двое содняў правяла ў ІЧУ і адчула «народнае адзінства»

Глеб Нержын belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны