Турэччына адмовілася прымаць удзел у бліжэйшых вучэннях NATO

З 9-га па 22-га траўня пройдуць чарговыя вучэнні войскаў блоку NATO. Сёлета вучэнні маюць адбыцца на грэцкай авіябазе Араксос, – паведамляе Anadolu. Узброеныя сілы Турэччыны, якія ўваходзяць у альянс адмовіліся прымаць удзел. Прычынай адмовы сталі рознагалоссі з Грэцыяй, з якой у Анкары дагэтуль дастаткова няпростыя адносіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: NATO North Atlantic Treaty Organization / Flickr

Прычынай дэманстратыўнага кроку турэцкага боку стала ўнясенне Грэцыяй тэхнічных дадаткаў у сцэнар вучэнняў. У прыватнасці, размова ідзе аб межах паветранай прасторы над Эгейскім морам, што Турэччына расцаніла як правакацыю.

У Анкары назвалі дзеянні Афінаў недапушчальнымі і супярэчнымі нормам міжнароднага права. Турэцкі бок запатрабаваў ануляваць дапаўненні ў сцэнарый вучэнняў, але атрымаў адмову.

У адказ прадстаўнікі Турэччыны адмовіліся ад удзелу ў вучэннях NATO.

ЗХ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны