«BYPOL» распавёў пра наступствы дыверсіі ў Мачулішчах

Супольнасць былых сілавікоў «BYPOL» апублікавала апублікавалі расследаванне наступстваў дыверсіі ў Мачулішчах, а таксама раскрытыкавалі дзяржаўныя медыі, якія агучваюць сваю версію ў справе рыхтавання выбуху на расейскім самалёце.

Былыя сілавікі з «BYPOL» паведамляюць, што на сёння распавялі практычна ўсю інфармацыю, якую можна было агучваць. Прадстаўнікі аб’яднання мяркуюць, што ўсе звесткі гэтай аперацыі не будуць агучаныя нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Тым не менш былыя сілавікі пастанавілі пракаментаваць некаторыя моманты, якія паказалі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ.

Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў чарговы раз распавёў, што самалёт А-50 расейскіх ВКС атрымаў значныя пашкоджанні. Цяпер ён у Таганрогу на рамонце. Адсутнасць гэтага самалёта абцяжарвае дзеянні Расеі ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах Украіны. У звязку з гэтым 6 красавіка з Беларусі вывелі 3 расейскія вайсковыя самалёты МіГ-31К, бо без борта А-50 іх магчымасці абмежаваныя.

Акрамя гэтага, Аляксандр Азараў адзначае: інфармацыя пра Мікалая Швяца, які нібыта працаваў ад імя СБУ пры ўдзеле CIA і спецслужбаў Польшчы, – хлусня. Затрыманыя ў гэтай справе – выпадковыя людзі, якія кантактавалі з Швяцом.

Асобна былыя сілавікі звярнулі ўвагу на тое, што Дзяніс Сакалоў, які ёсць фігурантам справы, быў знаёмы з старэйшым сынам былой галоўнай доктаркі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. У 2017 годзе Дзяніс Сакалоў разам з Дзмітрыем Абельскім выязджалі за мяжу ў Літву асабістым аўтамабілем Абельскага.

Паводле прадстаўнікоў «BYPOL», Дзяніс Сакалоў не датычны да беларускага падполля, бо ў 2020 годзе ён тэлефанаваў у міліцыю са скаргаю на пратэстоўцаў, падчас якой заяўляў, што ў двары тры хлопцы балончыкамі размалёўваюць лаўкі ў белы і чырвоны колеры.

Раніцаю 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах прагрымелі выбухі, пасля чаго стала з’яўляцца інфармацыя пра падарваны расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛА) А-50. Адказнасць за падрыў самалёта ўзяла на сябе ініцыятыва былых сілавікоў «BYPOL» на чале з Аляксандрам Азаравым.

Стабільнасць не такая ўжо і стабільная. Што паказаў месяц пасля Мачулішчаў

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны