Прэзідэнт Эстоніі падпісаў закон аб канфіскацыі расейскіх актываў

Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс 30 траўня падпісаў прыняты раней парламентам закон, што дазваляе выкарыстаць замарожаныя расейскія актывы для кампенсацыі Украіне шкоды, прычыненай вайной. Пра гэта паведамляе ERR.ee.

Эстонскі сцяг. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Balthnews

Паводле прэзідэнта Эстоніі Алара Карыса, можа быць сканфіскаваная толькі маёмасць тых, «чыя сувязь з учыненнем або судзейнічаннем супрацьпраўным дзеянням устаноўленая і дастаткова даказаная». Маюцца на ўвазе асобы, якія прымалі актыўны ўдзел у ваеннай агрэсіі РФ і парушэнні нормаў вядзення вайны.

«Такім чынам, той факт, што нечыя актывы былі замарожаныя міжнароднымі санкцыямі, не ёсць дастатковай падставай для адчужэння маёмасці», – патлумачыў Алар Карыс.

Прэзідэнт прызнаў, што канфіскацыя маёмасці можа выклікаць юрыдычныя пытанні, але «парламент мусіць быць у стане зрабіць палітычны выбар нават у такой няяснай сітуацыі».

«Незалежна ад таго, што можна думаць наконт прынятай у Эстоніі пастанове, няма сумневаў, што мы мусім знайсці эфектыўныя спосабы гарантаваць права ахвяраў агрэсіі на атрыманне кампенсацыі ад вінаватых у нанясенні шкоды», – сказаў Алар Карыс.

Замарожаныя расейскія актывы: ці наважыцца Захад аддаць грошы Украіне?

Закон, за прыняцце якога 15 траўня прагаласаваў парламент Эстоніі, дазваляе выкарыстоўваць замарожаную на падставе санкцыяў маёмасць людзей і прадпрыемстваў, якія судзейнічалі расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Еўразвяз узгадніў перадачу Украіне даходаў ад замарожаных актываў РФ

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны