Берасцейца затрымалі за каментары наконт Лукашэнкі і сілавікоў

Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы распавялі пра жорсткае затрыманне жыхара Берасця, які пакідаў у сеціве крытычныя каментары.

Затрыманне праводзілі сілавікі ў поўным штурмавым абмундзіраванні са зброяй. На «пакаянным» відэа, якое прымусілі запісаць міліцыянты, затрыманы кажа, што пражывае ў Берасці.

«Затрыманы супрацоўнікамі менскай міліцыі за абразлівыя каментары ў інтэрнэце. У прыватнасці, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку абразіў, МУС і супрацоўнікаў міліцыі», – заяўляе ён на відэа.

Дзе і ў якім статусе цяпер перабывае затрыманы, невядома.

За ўдзел у пратэстах 2020 года спецназ затрымаў менеджара страхавой кампаніі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны