Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну. Закране і беларусаў

Ізраіль змяніў умовы бязвізавага ўезду ў краіну, у тым ліку для грамадзян Беларусі. Цяпер для атрымання права на ўезд неабходна падаць адпаведную заяву. Пры гэтым размова аб атрыманні візы не вядзецца, паведаміла пасольства Беларусі ў Ізраілі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг Ізраілю. Фота: dror lahat / Pixabay

«У адпаведнасці з атрыманай ад ізраільскіх уладаў афіцыйнай інфармацыяй, грамадзяне Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму могуць падарожнічаць у Ізраіль без візы для кароткатэрміновых паездак (турыстычная, гасцёўня, дзелавая) і заставацца ў краіне да 90 дзён у кожны перыяд са 180 дзён», – гаворыцца ў паведамленні.

Для ўезду ў Ізраіль з 1 жніўня 2024 года ў выпадку кароткатэрміновых паездак (турыстычная, гасцёўня, дзелавая) беларусы, як і іншыя замежныя грамадзяне, павінны мець дазвол ETA-IL.

Па інфармацыі Упраўлення па справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраілю, дазвол ETA-IL будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў або да даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта – у залежнасці ад таго, што наступіць раней.

З 1 чэрвеня зменяцца правілы ўезду ў Грузію. Што трэба ведаць беларусам?

Цягам ліпеня 2024 г. падача заявы будзе бясплатнай. Пасля тэставага перыяду – з 1 жніўня 2024 года – падача заяўкі ETA-IL будзе каштаваць 25 шэкелей, або каля 7 долараў па бягучым курсе. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў неабходна звяртацца ва Упраўленне па справах рэгістрацыі насельніцтва і іміграцыі Ізраілю (https://israel-entry.piba.gov.il/, кантактны адрас ETA-IL: eta@piba.gov.il) або ў пасольства Ізраіля ў Беларусі.

Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа

Ася Саковіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны