«Ведаць у твар і працаваць з дазволу». Лукашэнка пракаментаваў працу блогераў

30 ліпеня, у часе прамовы перад прадстаўнікамі мясцовай вертыкалі, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра працу рэгіянальных журналістаў і блогераў, піша БелТА.

Паводле Лукашэнкі старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі, якія адказваюць за ідэалогію, мусяць цалкам кантраляваць інфармацыйную прастору. «Кожны старшыня выканкаму павінен мець дакладнае ўяўленне аб інфармацыйнай мапе свайго раёну ці гораду. Якія медыі і рэсурсы дзейнічаюць, якую рэдакцыйную палітыку яны праводзяць, якой падтрымкай насельніцтва карыстаюцца, – заявіў Лукашэнка. – Намеснік старшыні, які курыруе пытанні ідэалогіі і інфармацыі, павінен у твар ведаць усіх мясцовых журналістаў, блогераў, адміністратараў тэлеграм-каналаў і чатаў, працаваць з імі асабіста. Усё павінна быць не проста пад кантролем, а рабіцца з вашага дазволу».

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў у судзе. Фота: Наша Ніва

Таксама Лукашэнка ў часе выступу заявіў, што свабода слова ў Беларусі пераўтварылася ў экстрэмісцкую дзейнасць.

Паводле «Беларускай асацыяцыі журналістаў» цяпер за кратамі ў Беларусі 27 працаўнікоў медыяў. Усе буйныя грамадска-палітычныя блогеры або пазбаўленыя волі, або былі вымушаныя выехаць з Беларусі.

Блогерка Наста Пілюгіна і ейны хлопец зніклі пасля ператрусу

«Белсат» прызналі экстрэмісцкім

Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны