Вынікі пошуку для:

Праваабаронца Леанід Судаленка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: TUT.by

Напісаць прашэнне аб памілаванні Леаніду Судаленку прапанаваў Юрый Васкрасенскі, паведамляе «Еўрарадыё».

Аб прапанове Васкрасенскага Судаленка распавёў у лісце на волю.

«Ён прапаноўваў да 31 жніўня пакаянне напісаць. Я пакуль абраў суд. Ён жа даверанасці ад таго, хто мілуе, не прыклаў. А раптам правакатар», – напісаў праваабаронца.

Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»

Суд у справе супраць палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенкі пачнецца ўжо 3 верасня. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд у гэтай справе могуць вынесці ўжо ў канцы верасня.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны