Бягуння Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства

Крысціна Ціманоўская, якую ў 2021 годзе ўлады хацелі сілай вярнуць у Беларусь з Токіа, дзе атлетка брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях, атрымала польскае грамадзянства. Пра гэта спартоўка паведаміла ў сваіх сацсетках.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская. Фота: ВО / Белсат

Крысціна апублікавала фотаздымак акту аб наданні ёй польскага грамадзянства. З дакументу вынікае, што падпісаны ён быў яшчэ 28 чэрвеня. Беларуская спартоўка атрымала польскае грамадзянства на рашэнне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

У пасце пра атрыманне грамадзянства Ціманоўская падвяла вынікі свайго года ў Польшчы, а таксама напісала, што працягне спартовую кар’еру «для ўсіх беларусаў»:

«І сёння я даю вам слова, што я буду старацца на ўсе 100 %, каб паказаць свой максімум, і нават калі я буду стаяць на п’едэстале як полька, ведайце, гэты медаль будзе для ўсіх беларусаў і за нашу свабоду. Жыве Беларусь! Дзякуй, Польшча!»

Акт аб наданні Крысціне Ціманоўскай польскага грамадзянства. Фота: Крысціна Ціманоўская/Instagram

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Твой личный тренер | Варшава 🤍 (@kristi_timanovskaya)

Таксама Ціманоўская распавяла, што ў суботу, 27 жніўня, яна ўзяла ўдзел у Клубным чэмпіянаце Польшчы, на якім перамагла ў індывідуальным забегу на 100 метраў, а каманда, з якой спартоўка выступала, варшаўскі клуб KZ AZS AWF, заняла другое месца.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Твой личный тренер | Варшава 🤍 (@kristi_timanovskaya)

Гэта былі першыя спаборніцтвы, у якіх Крысціна брала ўдзел не як беларуска, а як полька. Спартоўка зазначыла, што не можа дачакацца, каб рэпрэзентаваць Польшчу на міжнароднай арэне.

«Я проста хацела бегчы». Крысціна Ціманоўская заклікала беларусаў не баяцца. ВІДЭА, ФОТА

У 2021 годзе Крысціна Ціманоўская ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіа, яна ўваходзіла ў склад беларускай нацыянальнай зборнай. Калі спартоўка адмовілася бегчы не сваю дыстанцыю, а яшчэ і распавяла пра гэта ў сацсетках, а таксама раскрытыкавала беларускіх спартовых чыноўнікаў, яе паспрабавалі сілай вярнуць у Беларусь. Аднак бягуння звярнулася ў мясцовую паліцыю і СМІ і заявіла, што баіцца вяртацца ў Беларусь з-за пагрозы рэпрэсіяў. Крысціна паехала ў Польшчу, дзе атрымала гуманітарны від на жыхарства, а цяпер і грамадзянства.

Ціманоўская: «Я патрыётка і не збіраюся адмаўляцца ад беларускага грамадзянства»

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны